Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:15 ]  Хворы прэм'ер-міністар Турэччыны будзе працаваць з дому


АНКАРА. Прэм’ер-міністар Турэччыны Бюлэнт Ачавіт заявіў, што праз часовае пагаршэньне стану здароўя не зьбіраецца адмаўляцца ад выкананьня сваіх службовых абавязкаў. У часе прэсавай канфэрэнцыі ў Анкары Ачавіт прызнаў, што лекары рэкамэндуюць яму двух-трох тыднёвы адпачынак, аднак ён будзе працаваць дома і ўрад будзе нармальна функцыянаваць. 77-гадовы Ачавіт хварэў увесь травень і неаднаразова трапляў у лякарню.
XS
SM
MD
LG