Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:14 ]  Азэрбайджан і Расея не падпісалі дамовы адносна Касьпію


САНКТ-ПЕЦЯРБУРГ. Прэзыдэнты Азэрбайджану й Расеі Гэйдар Аліеў і Владзімімр Пуцін узялі ўдзел у адкрыццьці памніка вялікаму азэрбайджанскаму паэту Нізамі ў Санкт-Пецярбурзе. Чакалася, што сёньня ж прэзыдэнты абмяркуюць праблему падзелу прыродных рэсурсаў Касьпійскага мора і падпішуць адпаведнае пагадненьне. Аднак, паводле расейскага міністра замежных справаў Ігара Іванова, падпісаньне дакуманту адкладаецца праз “тэхнічныя праблемы”, якія будуць разьвязаныя ў бліжэйшым часе. У траўні Расея падпісала двухбаковую дамову ў справе Касьпію з Казахстанам – пасьля таго, як у красавіку, у часе сустрэчы ў вярхох прыкасьпійскіх краінаў у Ашхабадзе, удзельнікі ня здолелі выпрацаваць агульнай пазыцыі ў справе падзелу Касьпійскага шэльфу.
XS
SM
MD
LG