Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:13 ]  Міністар абароны ЗША прыехаў у Кувэйт


КУВЭЙТ-СІЦІ. Міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд прыехаў у Кувэйт. Сёньня ён наведае вайсковую базу, дзе знаходзяцца каля тысячы вайскоўцаў Злучаных Штатаў. У панядзелак пройдуць перамовы Рамсфэльда з эмірам Кувэйту Джабэрам аль-Ахмэдам ас-Сабахам і іншымі кіраўнікамі краіны. Потым кіраўнік Пэнтагону наведае дзьве іншыя краіны Пэрсыдзкай затокі – Бахрэйн і Катар. Асноўная тэма перамоваў – узаемадзеяньне ЗША і іхных блізкаўсходніх саюзьнікаў у справе барацьбы з міжнародным тэрарызмам. Учора ў Таліне Рамсфэльд сустрэўся са сваімі калегамі з краінаў Балтыі і Скандынавіі. Паводле Рамсфэльда, на яго зрабіў вялікае ўражаньне посьпех ваенных рэформаў у балтыйскіх краінах, якія шукаюць сяброўства ў НАТА.
XS
SM
MD
LG