Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:10 ]  Былы кароль Афганістану Мухамэд падтрымае Карзая


КАБУЛ. Былы кароль Афганістану Мухамэд Захір Шах абвесьціў, што падтрымае кандыдатуру кіраўніка часовай адміністрацыі краіны Хаміда Карзая у часе абраньня кіраўніцтва будучага пераходнага ўраду. У панядзелак Захір Шах пачне паседжаньне агульнаафганскай Рады старэйшынаў Лойя-джыргі, якая цягам тыдня абярэ склад новага габінэту. У сыботу пра падтрымку Карзая заявіў міністар абароны Афганістану, прадстаўнік таджыцкай партыі “Джаміат-і-іслямі” Мухамэд Фахім. У часовай адміністрацыі Афганістану прадстаўнікі гэтай партыі ўзначальваюць ведамствы ўнутраных спараваў, абароннае і зьнешнепалітычнае. Пакуль незразумела, ці пагодзіцца Лойя-Джырга захаваць гэтыя пасады за “Джаміат-і-іслямі”. Паводле бонскіх мірных пагадненьняў у справе Афганістану, абраны Радай старэйшынаў новы ўрад будзе кіраваць краінай цягам аднаго з паловаў-двух гадоў. Потым зьбярэцца новая Лойя-Джырга, якая зацьвердзіць канстытуцыю, пасьля чаго пройдуць выбары. Палестынскі міністар Набіл Шаат сёньня падцьвердзіў, што палестынскі лідар ясір Арафат плянуе ў наступныя 48 гадзінаў абвесьціць пра зьмены ў сваім габінэце.
XS
SM
MD
LG