Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:09 ]  У Францыі праходзяць парляманцкія выбары


ПАРЫЖ. Сёньня ў Францыі першы тур парляманцкіх выбараў. На палову дня, паводле мясцовага часу, у галасаваньні ўзялі ўдзел блізу 20% выбаршчыкаў. Лічыцца, што нізкі ўдзел выбаршчыкаў паспрыяе посьпеху ўльтраправых начале з Жанам-Мары Ле Пэнам. Паводле апытаньняў, правацэнтрысцкая кааліцыя начале з прэзыдэнтам краіны Жакам Шыракам крыху апярэджвае сацыялістаў і іхных левых саюзьнікаў. Афіцыйныя вынікі сёньняшняга туру будуць вядомыя ў ночы, а другі тур адбудзецца ў наступную нядзелю.
XS
SM
MD
LG