Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:08 ]  Прэм’ер-міністар Ізраілю прыехаў у ЗША


ЕРУСАЛІМ. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон прыехаў у Злучаныя Штаты, дзе заўтра сустрэнецца з прэзыдэнтам краіны Джорджам Бушам. Напярэдадні сустрэчы Шарон заявіў, што ўмовай для ўзнаўленьня мірных перамоваў з палестынцамі зьяўляецца поўнае спыненьне нападаў на ізраільцаў. Учора, пасьля заканчэньня перамоваў з прэзыдэнтам Эгіпту Хосьні Мубаракам, Буш заявіў, што ЗША не гатовыя прапанаваць канкрэтныя тэрміны стварэньня незалежнай палестынскай дзяржавы. Шарон, са свайго боку, выступае супраць палестынскай незалежнасьці, калі ня будзе падпісаная доўгачасовая ізраільска-палестынская мірная дамова.
XS
SM
MD
LG