Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:05 ]  Арыштаваны лідар кашмірскіх незалежнікаў


СРЫНАГАР (Індыя) Індыйскія ўлады паведамляюць, што мінулае ночы, у часе антытэрарыстычнага рэйду, арыштаваны лідар незалежнікаў, якія дзейнічаюць у індыйскай частцы Кашміру, Сайед Аль Шах Гэелані. У затрыманага сканфіскаваныя грошы й каштоўнасьці. Раней Гэелані ачольваў аб’яднаньне незалежніцкіх груповак індыйскага штату Джаму й Кашмір.
XS
SM
MD
LG