Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 22:13 ]  Пакістан пратэстуе супраць парушэньня паветранай прасторы


ІСЬЛЯМАБАД. Сёньня Пакістан выступіў з пратэстам супраць таго, што ён назваў наўмысным парушэньнем пакістанскай паветранай прасторы індыйскім бесьпілётным выведным самалётам. Пакістанскае камандаваньне паведамляе, што самалёт быў зьбіты на поўдзень ад Лагору каля індыйскай мяжы. Індыя пацьвердзіла страту выведнага самалёта, аднак паведаміла, што такія палёты – звычайная справа ў цяперашняй канфліктнай сытуацыі на мяжы з Пакістанам. Міністар замежных справаў Пакістану Абдус Сатар заявіў, што ягоная краіна працягвае выяўляць стрыманасьць.
XS
SM
MD
LG