Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:07 ]  Аліеў сустрэнецца з Пуціным у Пецярбургу


САНКТ-ПЕЦЯРБУРГ. Прэзыдэнт Азэрбайджану Гейдар Аліеў прыбыў сёньня ў Пецярбург, дзе ён мае сустрэцца з расейскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным. Вылятаючы з Баку, Аліеў заявіў, што падчас сустрэчы ня будзе падпісана ніякіх двухбаковых дамоваў аб падзеле Касьпійскага мора. Паводле Аліева, падпісаньне адкладаецца дзеля тэхнічных прычынаў. У мінулым месяцы Расея падпісала такое пагадненьне з Казахстанам, пасьля таго, як не ўдалося дасягнуць пагадненьня ўсіх пяці краінаў касьпійскага рэгіёну.
XS
SM
MD
LG