Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:42 ]  Пуштуны занепакоеныя перавагамі афганскіх таджыкаў


Кабул. Міністар абароны Афганістану Маххамед Фахім выказаў спадзяваньне, што Рада старэйшынаў Афганістану Лоя-Джырга абяпэ ў якасьці пераходнага ўраду – цяперашні склад часовай адміністрацыі Афганістану, які ўзначальвае Хамід Карзай. Пасяджэньне Лоя-Джыргі распачнецца ў Кабуле 10 чэрвеня. Тым часам, прадстаўнікі пуштунскіх плямёнаў выказалі занепакоенасьць, што афганскія таджыкі, якія зьяўляюцца этнічнай меньшасьцю, ўзначальваюць тры ключавыя ведамствы ў часовай адміністрацыі – абароны, замежных справаў і ўнутраных справаў.
XS
SM
MD
LG