Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:41 ]  Рамсфелд даў высокую адзнаку намаганьням балтыйскіх краінаў


Талін. Міністар абароны ЗША Доналд Рамсфелд даў высокую адзнаку намаганьням балтыйскіх краінаў ў справе мадэрнізацыі сваіх узбраеньняў напярэдадні ўступленьня ў НАТО. Кіраўнік амэрыканскага ваеннага ведамства сустрэўся ў сталіцы Эстоніі з міністрамі абароны краінаў Балтыі і Паўночнай Эўропы. Абмяркоўваліся пэрспектывы пашырэньня НАТО і барацьба з тэрарызмам. Канчаткова кандыдаты на ўступленьне ў НАТО будуць вызначаныя на саміце, які адбудзецца ў лістападзе ў Празе. Сёньня ў Таліне прайшла сустрэча кіраўнікоў абаронных ведамстваў Даніі, Нарвегіі, Швэцыі, Фінляндыі, Ісляндыі, Латвіі, Літвы і Эстоніі.
XS
SM
MD
LG