Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:16 ]  Буш запрапануе новы плян міру на Блізкім Усходзе


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш заявіў, што ў найбліжэйшым часе выступіць з новым плянам актывізацыі мірнага працэсу на Блізкім Усходзе. Буш гэтымі днямі праводзіць у Вашынгтоне перамовы з прэзыдэнтам Эгіпту Хосьні Мубаракам. Выступаючы сёньня ў тэлеканале CNN, Мубарак заявіў, што стварэньне палестынскай дзяржавы было б найлепшым спосабам прадухіленьня самагубчых тэрактаў супраць Ізраілю. Паводле Мубарака, самагубчыя тэракты спыняцца, калі зьнікне іх матывацыя. Тым часам сёньня, ізраільскае войска і танкі зноў увайшлі ў горад Джэнін на Заходнім Беразе Ярдану, а таксама узмоцнілі патруляваньне гарадоў Рамалаг і Тулькарм.
XS
SM
MD
LG