Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:24 ]  Вязьні філіпінскіх тэрарыстаў былі забітыя ў часе спробы іх вызваленьня


МАНІЛА. Амерыканскі хрысьціянскі місыянер Марцін Бэрнхам і медсястра з Філіпінаў Эдзібора Ях, якіх больш за год пратрымлівалі мусульманскія паўстанцы, былі забітыя сёньня ў часе спробы іх вызваленьня. Філіпінскі генерал Рой Цымату, які кіраваў гэтай аперацыяй ўрадавых войскаў, паведаміў, што ўсе ахвяры мусульманскай групоўкі «Абу Саяфа» знаходзіліся непадалёку ад мястэчка Сіраваі. Прадстаўнік філіпінскага ўраду заявіў, што жонка Бэрнхама Грацыя, была вызваленая з палону, аднак была параненая ў нагу і зараз знаходзіцца ў шпіталі. Тры амерыканцы – Марцін і Грацыя Бэрнхамы, а таксама Гілермо Сабэра, былі выкрадзеныя прадстаўнікамі «Абу Саяфа» з філіпінскага турыстычнага курорту ў траўні мінулага году. Медсястра Эдзібора Ях была захопленая праз некалькі дзён. Месяцам пазьней Сабэра быў экстрэмістамі абезгалоўлены. Прадстаўнікі «Абу Саяфа» заяўляюць, што яны змагаюцца за ўтварэньне незалежнай мусульманскай дзяржавы, але за апошні час яны выкралі дзеля выкупу больш як 20 замежнікаў.
XS
SM
MD
LG