Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:17 ]  МЗС Нямеччыны асуджае паводзіны расейскіх вайскоўцаў у Чачне


БЕРЛІН. Сёньня міністар замежных справаў Нямеччыны Ёшка Фішар асудзіў паводзіны расейскіх вайскоўцаў у Чачні. Ён назваў гэтыя паводзіны «няпрыймальнымі». Прадстаўляючы штогадовую ўрадавую справаздачу аб стане правоў чалавека,Фішар заявіў,што сытуацыя ў Чачні вельмі насьцярожвае. Ён падкрэсьліў неабходнасьць спыніць няпрыймальныя дзеяньні расейскіх войскаў. На думку Фішара, палітычнае вырашэньне чачэнскай праблемы з’яўляецца надзвычай істотным для расейскай дэмакратыі.
XS
SM
MD
LG