Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:15 ]  Створаная незалежная камісія ў справе правоў чалавека ў Афганістане


КАБУЛ. Камісар ААН у справах правоў чалавека Мэры Робінсан сёньня вітала стварэньне незалежнай камісыі ў справе правоў чалавека ў Афганістане. Лідэр афганскага пераходнага ўраду Хамід Карзаі падпісаў учора загад аб стварэньні гэтай камісыі. Гэтым падпісаньнем была фактычна выкананая асноўная ўмова леташняй Бонскай дамовы , дзякуючы якой сталася магчымым утварэньне пераходнага ўраду Карзаі. Робінсан назвала гэты крок Карзаі «гістарычным» і падкрэсьліла, што лічыць яго вызначальным на шляху ажыццяўленьня Боннскай дамовы.
XS
SM
MD
LG