Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:13 ]  Хосьні Мубарак:стварэньне палестынскай дзяржавы-найлепшы шлях прадухіленьня тэрактаў.


ВАШЫНТОН: Прэзыдэнт Егіпту Мубарак заявіў, што стварэньне палестынскай дзяржавы зьяўляецца найлепшым спосабам прадухіленьня самагубчых тэрактаў супраць Ізраілю. Паводле Мубарака, не было-б бомбавых замахаў, калі не было дзеля гэтага матывацыі. Яшчэ сёньня прэзыдэнт Егіпту мае сустрэцца ў Белым Доме з прэзыдэнтам ЗША Бушам. У панядзелак, таксама у Вашынгтоне адбудзецца сустрэча амэрыканскага прэзыдэнта з прэм’ерам Ізраілю Шаронам. Сёньня, ізраільскія войска і танкі паўторна ўвайшлі ў горад Джэнін на заходнім беразе Ярдану, а таксама узмоцнілі патруляваньне гарадоў Рамала і Тулькарм. Гэтая аперацыя зьяўляецца адказам на апошні тэракт у выніку якога загінулі 17 чалавек.
XS
SM
MD
LG