Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:12 ]  Міністры замежных справаў Эўразьвязу і Ўсходняй Азіі абмяркоўваюць сітуацыю ў Кашміры


МАДРЫД: Міністры замежных справаў Эўразьвязу і Ўсходняй Азіі сустрэліся сёньня ў Мадрыдзе дзеля абмеркаваньня напружаных адносінаў паміж Індыяй і Пакістанам. Плянуецца, што ўдзельнікі канферэнцыі падпішуць сумесную заяву, у якой настойліва заклікаюць гэтыя дзьве краіны зрабіць усе крокі, неабходныя для зьмяньшэньня напружанасьці паміж імі. У заяве будзе адзначацца неабходнасьць ажыцьцяўленьня Пакістанам тэрміновых крокаў, накіраваных на спыненьня тэрарыстычных наступаў на кашмірскую мяжу. Міністр замежных справаў Аўстрыі Беніта Фэрэро-Вальднер заявіла, што Пакістан можа прадэманстраваць сваю рашучасьць вырашыць канфлікт мірным шляхам тым, што выдасьць тэрарыстаў, якія ажыцьцяўлялі наступы на Індыю.
XS
SM
MD
LG