Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:49 ]  Ізраіль учыніў два рэйды на Рамалаг


РАМАЛАГ (ПАЛЕСТЫНСКАЯ АЎТАНОМІЯ). Ізраільскія танкі і вайсковыя аддзелы сёньня штурмавалі сядзібу палестынскага лідэра Ясіра Арафата, падрываючы будынкі і абстрэльвяючы жылыя кварталы ў адказ на ўчорашні тэрарыстычны акт, у выніку якога загінула 17 чалавек. Сам Арафат падчас рэйду не пацярпеў, аднак быў забіты адзін зь ягоных целаахоўнікаў. Падчас другога сёньняшняга рэйду аб’екты ў Рамалагу абстрэльваліся зь верталёта. У перапынку паміж двума рэйдамі Ясір Арафат выйшаў зь сядзібы і заклікаў сьвет зьвярнуць увагу на дзеяньні Ізраілю.
XS
SM
MD
LG