Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 21:48 ]  Адбылося першае паседжаньне Рады НАТО-Расея


БРУСЭЛЬ. Паўночнаатлянтычны Альянс і Расея выказалі задаволенасьць вынікамі першага паседжаньня новастворанай Рады НАТО-Расея. Міністар абароны Расеі Сяргей Іваноў заявіў, што сустрэча з 19 міністрамі абароны краінаў НАТО мела вынікам канкрэтныя практычныя пастановы аб супрацоўніцтве ў ваеннай сфэры. Генэральны сакратар НАТО Джордж РОбэртсан, які старшыняваў на сёньняшнім паседжаньні, паведаміў, што на ім былі абмеркаваныя стратэгічныя пытаньні: барацьба з тэрарызмам, прадухіленьне пашырэньня зброі масавага зьнішчэньня і супрацоўніцтва ў галіне супрацьракетнай абароны.
XS
SM
MD
LG