Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 21:47 ]  ЗША прызналі Расею «краінай з рынкавай эканомікай»


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты афіцыйна прызналі Расею «краінай з рынкавай эканомікай». Гэткае прызнаньне азначае, што Злучаныя Штаты ў гандлёвых спрэчках будуць ставіцца да Расеі гэтаксама як і да сваіх іншых гандлёвых партнэраў. У адмысловай заяве Міністэрства Гандлю ЗША гаворыцца, што згаданая пастанова адлюстроўвае значныя эканамічныя перамены, што адбыліся ў Расеі за апошняе дзеясцігодзьдзе. Прызнаньне Расеі краінай з рынкавай эканомікай разглядаецца як важны крок да мэты прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна ­ дамагчыся з часам прыняцьця Расеі ва Ўсясьветную Гандлёвую Арганізацыю.
XS
SM
MD
LG