Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 21:46 ]  Пакістан не распачне паўнамаштабную вайну зь Індыяй


ІСЬЛЯМАБАД. Як паведаміў намесьнік дзяржаўнага сакратара Злучаных Штатаў Рычард Армітэдж, прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф запэўніў яго, што Пакістан не распачне паўнамаштабную вайну зь Індыяй. Тым часам сёньня індыйскія і пакістанскія сілы працягвалі перастрэлкі ўздоўж дэмаркацыйнай лініі ў Кашміры. Армітэдж сустрэўся сёньня з Мушарафам, які зазначыў, што імкнецца да міру і робіць усё, каб пазьбегнуць вайны. Заўтра Армітэдж наведае Дэлі, дзе сустрэнецца з кіраўніцтвам Індыі.
XS
SM
MD
LG