Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:18 ]  Прэзыдэнт ЗША мае намер перабудаваць структуры нацыянальнай бясьпекі


(Вашынгтон) Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш плянуе правесьці самую буйную ад 1947 году перабудову структураў нацыянальнай бясьпекі. Па словах прадстаўніка Белага Дому Ары Флэйшэра, у часе сёньняшняга звароту да амэрыканцаў Буш зьбіраецца абнародваць свой плян стварэньня новага агенцтва. Галоўнымі яго задачамі будуць назіраньне за бясьпекай межаў, падрыхтоўка да няпрадбачных сытуацыяў, выпрацоўка мераў, накіраваных супраць біятэрарызму, а таксама абарона інфраструктуры краіны. Ідэя стварэньня такой новай арганізацыі яшчэ мусіць атрымаць падтрымку Кангрэсу ЗША
XS
SM
MD
LG