Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:23 ]  Жыхар Фларыды абвінавачваецца ў ваенных злачынствах 1943 году ў Беларусі


МЕНСК. Цэнтар Візынталя, які базуецца ў ЗША і займаецца пошукам нацыстскіх злачынцаў заклікаў беларускія ўлады дамагацца выдачы жыхара Фларыды, якога абвінавачваюць у дапамозе пры зьнішчэньні 3 тысячаў чалавек на акупаванай нацыстамі тэрыторыі Беларусі. У мінулым месяцы міністэрства юстыцыі ЗША папрасіла суд скасаваць 79-гадоваму Майклу Гаршкову грамадзянства Злучаных Штатаў. Афіцыйныя асобы цьвердзяць, што Гаршкоў быў перакладчыкам і сьледчым у менскім Гэстапа і браў удзел у масавых забойствах гэбраяў і іншых жыхароў Беларусі ў 1943 годзе.Цэнтар Візэнталя накіраваў запыт беларускаму паслу ў Ізраіль Гэнадзію Лавіцкаму з заклікам, каб беларускія ўлады дамагаліся выдачы Гаршкова для суду ў Беларусі. Гаршкоў стаў грамадзянінам ЗША ў 1963 годзе, але міністэрства юстыцыі цьвердзіць, што ён іміграваў незаконна. Нацысты зьнішчылі ў Менску больш як 100 тысячаў гэбраяў.
XS
SM
MD
LG