Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 21:42 ]  Прэзыдэнт ЗША правёў тэлефонную размову з кіраўнікамі Індыі і Пакістану


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заклікаў Індыю і Пакістан разьвязаць канфлікт дыпляматычным шляхам. Сёньня ён правёў тэлефонныя перамовы з індыйскімі а пакістанскімі кіраўнікамі. Буш заявіў, што пакістанскі прэзыдэнт Пэрвэз Мушараф мусіць зрабіць усё магчымае каб зацугляць іслямскіх экстрэмістаў, якія робяць рэйды з Пакістану на індыйскую тэрыторыю. У размове з прэм’ер-міністрам Індыі Аталом Біхары Ваджпаі прэзыдэнт ЗША адзначыў патрэбу ў скарачэньні ваеннай прысутнасьці ў Кашміры дзеля зьніжэньня напружанасьці на мяжы. ЗША ізноў папярэдзілі бакі, што ваенны канфлікт будзе мець разбуральныя наступствы для абодвух бакоў.
XS
SM
MD
LG