Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:41 ]  На поўначы Ізраілю – новы тэрарыстычны акт


ЕРУСАЛІМ. На поўначы Ізраілю – новы тэрарыстычны акт. Загінулі 17 чалавек, больш 40-ка – параненыя. Палестынскі самагубца выбухнаў бомбу каля пасажырскага аўтобусу ў раёне места Мэгіда, што недалёка ад палестынскага места Джэнін на Заходнім беразе Ярдану. Адказнасьць за тэракт узяла на сябе экстрэмісцкая групоўка Хамас. У адказ у Джэнін былі ўведзеныя ізраільскія войскі, баявыя гелікоптэры збамбавалі аб’екты ў ваколіцах Джэніну. Ізраільскі ўрад усклаў адказнасьць за гэты тэракт на палестынскага лідэра Ясіра Арафата. Дырэктар ЦРУ ЗША Джордж Тэннэт, які зараз кансультуе Арафата ў пытаньні рэфармаваньня палестынскай службы бяьпекі, заявіў, што ў разе паўтору тэрактаў, падобных да сёньняшняга, ЗША ня змогуць стрымліваць Ізраіль і Арафат застанецца з Ізраілем сам насам. Сёньня ў ЗША для абмеркаваньня з прэзыдэнтам Бушам сытуацыі на Блізкім Усходзе вылятае прэзыдэнт Егіпту Хосьні Мубарак.
XS
SM
MD
LG