Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:40 ]  ЗША і Вялікая Брытанія радзяць сваім грамадзянам пакінуць Індыю і Пакістан


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты Амэрыкі і Вялікая Брытанія настойліва парадзілі ўсім сваім грамадзянам, якія знаходзяцца ў Індыі і Пакістане пакінуць тэрыторыю гэтых краінаў, у сувязі зь небясьпекай вайны. Гэтая парада была абвешчаная пасьля таго, як Пакістан назваў немагчымай прапанову Індыі стварыць сумеснае патруляваньне на індыйска-пакістанскай мяжы ў Кашміры. Дзярждэпартамант Злучаных Штатаў заявіў, што рызыка ўзмоцненьня баявых дзеяньняў ня можа быць выключанай. Міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэк Стро сказаў, што на ягоную думку інда-пакістанская вайна ня ёсьць непазьбежнай. Заўтра прадстаўнік дзяржаўнага сакратара Злучаных Штатаў Рычард Армітадж чарговы раз паспрабуе дапамагчы разьвязаць канфлікт паміж Індыяй і Пакістанам дыпляматычным шляхам. У наступным тыдні рэгіён наведае міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд.
XS
SM
MD
LG