Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:16 ]  Індыя прапанавала Пакістану сумеснае патруляваньне мяжы


АЛМА-АТА. Сёньня прэм’ер-міністар Індыі Ваджпаі прапанаваў Пакістану пачаць сумеснае патруляваньне мяжы ў Кашміры. Канфлікты ў гэтым штаце краіны паставілі Дэлі і Ісламабад на мяжу вайны. Сваю прапанову індыйскі лідэр зрабіў падчас прэсавай канфэрэнцыі ў Алма-Аце. Андак ён падкрэсьліў, што спачатку ўлады Пакістану мусяць адмовіцца ад падтрымкі іслямскіх экстрэмістаў, якія робяць напады на Індыю. Міністэрства замежных справаў Пакістану адказала, што прапанова Ваджпаі - ня новая і наўрад ці можа быць рэалізаванай. Учора прэзыдэнт Пакістану Мушараф прапанаваў, каб назіраньне на мяжы ў Кашміры ажыцьцяўлялі ААН ці ЗША. Сёньня МЗС Пакістану заявіла, што група ваеных назіральнікаў ААН у Пакістане мае мандат на такое назіраньне.
XS
SM
MD
LG