Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:11 ]  Эўрапейскі Зьвяз крытыкуе Беларусь


МАДРЫД. Эўрапейскі Зьвяз крытыкуе Беларусь за ейнае стаўленьне да АБСЭ. Прадстаўнікі Гішпаніі, якая зараз старшынюе ў Эўразьвязе, сёньня заявілі, што АБСЭ была і далей застаецца аднэй з асноўных арганізацыяў, якая працуе над дэмакратычнай кансалідацыяй грамадзтва Беларусі, а таксама дапамагае эканамічнаму і сацыяльнаму прагрэсу ў гэтай краіне. Эўразьвяз падкрэсьліў, што Беларусь мусіць прыняць новага кіраўніка місыі АБСЭ, а таксама зрабіць усё, каб скасаваць перашкоды на шляху нармальных адносінаў паміж АБСЭ і Менскам.
XS
SM
MD
LG