Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:21 ]  ЗША маюць немер ліквідаваць ўсіх алькайдаўцаў


КАБУЛ. ЗША маюць немер ліквідаваць ўсіх сябраў тэрарыстычнай арганізацыі “Аль Кайда” у Пакістане. Пра гэта заявіў адмысловы высланік Злучаных Штатаў Залмай Галілзод. Некалькі сотняў талібаў і алькайдаўцаў перайшлі ў Пакістан ад пачатку антытэрарыстычнай кампаніі ў Афганістане. У гэтым тыдні войскі ЗША і Вялікай Брытаніі пачалі новую апэрацыю на ўсходзе Афганістану, мэта якой – блякаваць мяжу з Пакістанам. Тым часам ў Афганістане завяршаецца падрыхтоўка да адкрыцьця Лоя Джыргі – усеафганскай рады старэйшынаў, якая пачне працу ў Кабуле 10 чэрвеня. Выбары ў Лоя Джыргу сканчаюцца заўтра. Рада старэйшынаў у складзе больш тысячы чалавек мусіць абраць пераходны ўрад , які будзе кіраваць краінай два наступныя гады.
XS
SM
MD
LG