Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:16 ]  У Італіі прыняты законапраект, які сур’ёзна абмяжоўвае прыток эмігрантаў


РЫМ. Сёньня парлямант Італіі прыняў законапраект, які сур’ёзна абмяжоўвае прыток эмігрантаў у краіну. Цяпер практычна ўсім замежнікам – не грамадзянам краінаў Эўразьвязу, у тым ліку і грамадзянам ЗША, давядзецца праходзіць працэдуру зьняцьця адбіткаў пальцаў. Той замежнік, у якога скончыўся дазвол на працу ў Італіі павінен будзе адразу пакінуць краіну. Гэты законапраект павінен быць зацьверджаны Сэнатам. Эміграцыйнае заканадаўства таксама стала больш жорсткім у Вялікай Брытаніі і Даніі.
XS
SM
MD
LG