Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:51 ]  На прыканцы ліпеня можа пачацца блізкаўсходняя мірная канфэрэнцыя


БРУСЭЛЬ. Каардынатар Эўразьвязу ў справах міжнароднай палітыкі Гаўер Саляна заявіў, што ў блізкаўсходняй міжнароднай мірнай канфэрэнцыі павінны браць удзел усе краіны рэгіёну. Ён спадзяецца, што канфэрэнцыя магла б пачацца на прыканцы ліпеня. Перад гэтым форумам пройдуць сустрэчы лідараў краінаў Эўразьвязу з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам і прэзыдэнтам Расеі Владзімірам Пуціным, у часе сустрэчы ў вярхох Вялікай сямёркі і Расеі ў Канадзе.
XS
SM
MD
LG