Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:39 ]  Гандаль жывым таварам у Заходняй Эўропе


БУХАРЭСТ. Каля 170 тысячаў грамадзянаў з краінаў Усходняй і Паўдзённай Эўропы што год становяцца ахвярамі гандлю жывым таварам. Бальшыня зь іх – жанчыны і дзяўчаты, якіх вывозяць за мяжу і змушаюць займацца прастытуцыяй. Гэтыя лічбы былі пададзеныя ў часе сёньняшняй канфэрэнцыі АБСЭ, прысьвечанай гэтай праблеме. Паводле ацэнак АБСЭ, галоўнымі пастачальнікамі жывога тавару ў Заходнюю Эўропу зьяўляюцца Малдова, Румынія і Ўкраіна. Арганізацыя заклікала ўлады эўрапэйскіх краінаў дапамагаць жанчынам, якія сталі ахвярамі гандлю людзямі, але почасту ўспрыймаюцца ўладамі заходніх краінаў як злачынцы і нелегальныя эмігранты.
XS
SM
MD
LG