Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:35 ]  ЗША падтрымаюць наступнага кіраўніка пераходнага ўраду Афганістану


КАБУЛ. Злучаныя Штаты падтрымаюць якога заўгодна наступнага кіраўніка пераходнага ўраду Афганістану, якога ў наступным тыдні абярэ Рада старэйшынаў – Лойя-Джырга. Пра гэта сёньня ў Кабуле заявіў адмысловы высланьнік ЗША Залмай Галілзод. Ён падкрэсьліў, што міжнародная супольнасьць будзе працягваць ваенную і эканамічную дапамогу Афганістану. Экспэрты лічаць, што цяперашні кіраўнік часовай адміністрацыі краіны Хамід Карзай атрымае высокую пасаду ў новым пераходным урадзе, які будзе кіраваць Афганістанам наступныя два гады.
XS
SM
MD
LG