Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 21:14 ]  Ізраіль пагражае жорсткімі захадамі супраць Ахмэда Саадата


ЕРУСАЛІМ. Ізраіль пагражае жорсткімі захадамі супраць палестынскага экстрэміста Ахмэда Саадата, які, паводле пастановы палестынскага трыбуналу, будзе выпушчаны з турмы места Іерыхон. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон заявіў, што будзе зроблена ўсё, каб не дапусьціць вызваленьня Саадата, якога ізраільскія ўлады абвінавачваюць у забойстве міністра турызму Ізраілю Рэхавэма Зэві ў леташнім кастрычніку. Утрыманьне Саадата пад вартай было аднэй з умоваў зьняцьця ізраільскім войскам блякады з рэзыдэнцыі кіраўніка Палестынскае аўтаноміі Ясіра Арафата ў Рамале. Сёньня ж ізраільскія рабочыя пачалі будаўніцтва новага гэбрайскага паселішча ва Ўсходнім Ерусаліме. Палестынскі бок зганіў гэта будаўніцтва.
XS
SM
MD
LG