Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:55 ]  Палестынскі суд вызваліў лідэра НФВП Ахмеда Саадата


Палестынскі суд у Газе сёньня вызваліў Ахмеда Саадата, якога Ізраіль абвіначвае ва ўдзеле ў забойстве ізраільскага міністра турызму Рэгавама Зээві ў кастрычніку мінулага году. Суд прыйшоў да высновы, што няма відавочных доказаў сувязі паміж Саадатам, які з’яўляецца лідэрам “Народнага фронту вызваленьня Палестыны”, з забойцамі міністру.зраіль лічыць, што гэта менавіта Саадат замовіў забойства Зээві,таму не прызнае сёньняшняе рашэньне суда. Прадстаўнік ізраільскай улады Раанан Гісін паведаміў, што ў выпадку вызваленьня Саадату Ізраіль будзе вымушаны на гэта рэагаваць.
XS
SM
MD
LG