Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:53 ]  Міністар абароны Францыі прыляцела ў Кыргызтан


Міністар абароны Францыі Мішэль Аліё-Мары сёньня прыляцела ў Кыргызстан. Гэты візыт з’яўляецца першай часткай яе турнэ, у часе якога яна скантралюе стаў французскіх воўскаў за мяжой.Сёньня яна сустрэлася з прэзыдэнтам Кыргызстану Аскарам Акаевым. Плянуецца таксама сустрэча Аліё-Мары зь міністрам абароны Кыргызстану. Гэты візыт зьвязаны з пачаткам стварэньня батальёнаў будучага афганскага войску, падрыхтоўку якіх вядуць амерыканскія і французскія інструктары. У Кыргызстане знаходзіцца каля 450 французскіх вйаскоўцаў, якія абслугоўваюць шэсьць самалётаў “Міраж 2000”. Гэтыя самалёты выкарыстоўваюцца для падтрымкі амерыканскіх апэрацыяў у Афганістане. Больш як 500 французскіх жаўнераў знаходзяцца непасрэдна ў Афганістане
XS
SM
MD
LG