Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:45 ]  Прэзыдэнт Пакістану Мушараф заявіў аб гатовасьці сустрэцца зь індыйскім прэмьер-міністрам


Прэзыдэнт Пакістану Пэрвез Мушараф заявіў аб сваёй гатовасьці сустрэцца з прэмьер-міністрам Індыі Аталам Ваджпаі без усялякіх паппярэдніх умоваў падчас міжнароднай канферэнцыі ў Казахстане. Аб гэтым Мушараф заявіў сёньня адразу па прыбыцьці ў Алматы. Аднак, індыйскі кіраўнік Ваджпаі заявіў, што такая сустрэча ня можа адбыцца, пакуль Пакістан ня спыніць дзеяньні тэрарыстаў, якія, паводле ягоных словаў, пранікаюць у Індыю з пакістанскай тэрыторыі.
XS
SM
MD
LG