Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 22:16 ]  Пакістан не ўжыве ядзерную зброю, кажа прэзыдэнт


ІСЬЛЯМАБАД У Кашміры на мяжы Індыі і Пакістана працягваюцца гарматныя перастрэлкі. Канфлікт паміж гэтымі дзяржавамі выклікае вялікую занепакоенасьць у сьвеце, бо абедзьве краіны валодаюць ядзернай зброяй. Прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф заявіў сёньня, што ніводны нармальны чалавек ня можа разглядаць магчымасць ядзернай атакі. У сваю чаргу індыйскія ўрадоўцы таксама заяўляюць, што Індыя ня ўжыве ядзерную зброю першай. Мушараф выказаў жаданьне сустрэцца з індыйскім прэм’ер-міністрам Аталам Ваджпаі на рэгіянальным саміце, які адбудзецца наступным тыднем ў Казахстане. Да апошняга часу Індыя адхіляла магчымасьць сустрэчы Ваджпаі з Мушарафам. Сёньня ж Францыя ды Ізраіль далучыліся да сьпісу краінаў, якія заклікалі сваіх грамадзянаў пакінуць Індыю ды Пакістан з-за небясьпекі вайны.
XS
SM
MD
LG