Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:13 ]  Навіны вакол футбольнага чэмпіянату сьвету


Навіны з ўсясьветнага чэмпіянату па футболу, матчы якога праходзяць у Паўдзённай Карэі і ў Японіі. Каманда Нямеччыны сёньня “усухую” 8:0 выйграла ў каманды Савудаўскай Арабіі. Зборная Камэруну згуляла ўнічыю 1:1 з камандаю Ірляндыі. Данія з лікам 2:1 перамагла каманду Уругваю. Тым часам у Віцебску дзясяткі футбольных заўзятараў наладзілі скандалы ў фірмах, што займаюцца ўстаноўкай спадарожнікавых антэнаў. Яны патрабавалі вярнуць грошы за набытыя днямі антэны. Надзеі заўзятараў пагледзець футбольны чэмпіянат па расейскіх спадарожнікавых каналах ня спраўдзіліся, бо Беларусь ня мае права на трансьляцыю. Напярэдадні чэмпіянату спадарожнікавыя антэны карысталіся надзвычайнам попытам.
XS
SM
MD
LG