Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:10 ]  Іранскі сьпікер кажа аб магчымасьці перамоваў з ЗША


ТЭГЕРАН Сьпікер іранскага парлямэнту Мэхдзі Карубі заявіў сёньня, што цяпер неспрыяльны час дзеля перамоваў са Злучанымі Штатамі. Аднак, паводле ягоных словаў, "дзьверы не зачыненыя назаўжды". Раней найвышэйшы лідэр Ірану Аятала Алі Хамэнэй казаў аб немагчымасьці перамоваў з ЗША. Злучаныя Штаты абвінавачваюць Іран у распрацоўцы зброі масавага зьнішчэньня. Сьпікер парлямэнту Карубі таксама заявіў, што трэба вызваліць з пад хатняга арышту Аяталу Хусэйна-Алі Мантазэры, якога многія іранскія рэфармісты разглядаюць, як ліберальную альтэрнатыву цяперашняму кіраўніку краіны.
XS
SM
MD
LG