Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:08 ]  Кыргыскі прэзыдэнт ня пойдзе на трэці тэрмін


БІШКЕК Прэзыдэнт Кыргыстану Аскар Акаеў абвесьціў, што ня будзе балятавацца на пасаду кіраўніка дзяржавы на трэці тэрмін у 2005 годзе. Ён ніяк не патлумачыў сваё рашэньне. Між тым ў Кыргыстане не спыняюцца акцыі пратэсту з патрабаваньнем адстаўкі кіраўніка дзяржавы. Апазыцыя заяўляе, што Акаеў незаконна падпісаў дамову пра перадачу Кітаю 95 тысячаў гектараў кыргыскай тэрыторыі. У траўні ў Джылялабадзкай вобласьці адбыліся сутычкі маніфэстанаў з паліцыяй, падчас якіх 5 дэманстрантаў былі забітыя. Урад Кыргыстану сышоў у адстаўку пасьля таго, як дзяржкамісыя прыйшла да высновы, што паліцыя ужывала сілу незакона.
XS
SM
MD
LG