Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 10:27 ]  Працягваецца напружаньне паміж Індыяй і Пакістанам


ВАШЫНГТОН. Як паведаміў дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Колін Паўэл, ёсьць сьведчаньні таго, што Пакістан спрабуе не дазволіць экстрэмістам пераходзіць мяжу ў Кашміры і арганізоўваць напады на індыйскія аб’екты. Аднак, паводле Паўэла, яшчэ зарана спадзявацца, што тэрарыстычная дзейнасць у Кашміры канчаткова спыненая. Тым часам краіны Вялікай Сямёркі заклікалі Пакістан ужыць неадкладныя захады, каб не дапусьціць экстрэмістаў у кантраляваны Індыяй Кашмір. Учора Злучаныя Штаты Амэрыкі, Вялікая Брытанія, Нямеччына і Новая Зэляндыя заклікалі сваіх грамадзян пакінуць Індыю з прычыны ўсё большай небясьпекі вайны з Пакістанам.
XS
SM
MD
LG