Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 10:26 ]  У Славеніі абмяркоўваецца пашырэньне Эўразьвязу


БЛЕД (СЛАВЕНІЯ). Сёньня ў Славеніі закончыцца двухдзённая сустрэча прэзыдэнтаў Нямеччыны, Італіі і Аўстрыі з кіраўнікамі 13 краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, якія плянуюць далучыцца да Эўразьвязу. Сёньня будуць адбывацца двухбаковыя сустрэчы ў гатэлі ў курортным мястэчку Блед, а пасьля ў адным з замкаў пад Люблянай адбудзецца пленарнае паседжаньне, на якім будзе прынятая супольная заява. Учора ўдзельнікі сустрэчы абмеркавалі будучую ролю краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы ў аб’яднанай Эўропе, а таксама пытаньне аб пашырэньні НАТО.
XS
SM
MD
LG