Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 10:25 ]  Ізраіль шукае тэрарыстаў у Тулькарме і Бэтлееме


ТУЛЬКАРЭМ (ПАЛЕСТЫНСКАЯ АЎТАНОМІЯ). Учора ўвечары ізраільскія вайсковыя аддзелы ўвайшлі ў горад Тулькарэм на Заходнім Беразе Ярдану. Ізраільскае камандаваньне абвяргае палестынскія паведамленьні пра шырокамаштабную апэрацыю і цьвердзяць, што адбываецца «звычайнае патруляваньне» пасьля пагрозы тэрарыстычнага акту. Паведамляецца, што сёньня раніцай ізраільскае войска ўвайшло таксама ў Бэтлеем і абкружыла палестынскі лягер уцекачоў, адкуль, паводле Ізраілю, паходзяць прынамсі тры асобы, што маюць дачыненьне да нядаўніх тэрарыстычных актаў.
XS
SM
MD
LG