Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 10:23 ]  Расейскі міністар абароны гасьцюе ў Кітаі


ПЭКІН. Сёньня расейскі міністар абароны Сяргей Іваноў плянуе сустрэцца ў Пэкіне са сваім кітайскім калегам Чы Хаоцянем. У цэнтры ўвагі перамоваў двух міністраў будуць пэрспэктывы ваеннага супрацоўніцтва. Іваноў таксама возьме ўдзел у паседжаньні расейска-кітайскай міжурадавай камісіі ў пытаньнях ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва. Учора расейскі міністар сустрэўся з прэзыдэнтам Кітаю Цьзян Цзэмінем і паведаміў яму дэталі стварэньня Рады НАТО-Расея.
XS
SM
MD
LG