Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 10:22 ]  ЗША выдзяляюць 25 мільёнаў на ваенную дапамогу Грузіі


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш даў дазвол на выдзяленьне 25 з паловай мільёнаў даляраў у якасьці ваеннай дапамогі Грузіі. Паводле Буша, гэтая дапамога адпавядае інтарэсам нацыянальнай бясьпекі Злучаных Штатаў. Пакуль застаецца невядомым, ці гэтыя грошы ўяўляюць сабою дадатак да 64 мільёнаў даляраў, выдзеленых на праграму падрыхтоўкі і забесьпячэньня грузінскіх збройных сілаў.
XS
SM
MD
LG