Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 22:35 ]  Ізраільскія войскі шукаюць ваяўнікоў аль-Аксы


НАБЛУС Ізраільскія войскі сёньня ўвайшлі ў горад Наблус і лягер уцекачоў Балата. Яны затрымалі калі 100 чалавек, шукаючы палестынскіх ваяўнікоў. Ізраільцы кажуць, што лягер Балата служыць штаб-кватэрай арганізацыі аль-Акса, якая ўзяла на сябе адказнасьць за сэрыю самагубчых тэрактаў у Ізраілі на мінулым тыдні. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыель Шарон заявіў, што аднаўленьне мірных перамоваў з палестынцамі будзе залежаць ад спыненьня актаў. Тымчасам каардынатар зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Хаўер Саляна правёў у Бэйруце перамовы з лідэрамі Лівану. Паводле Саляны, міжнародная канфэрэнцыя ў справах Блізкага Ўсходу павінна адбыцца да канца ліпеня.
XS
SM
MD
LG