Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:34 ]  Пашыраныя паўнамоцтвы амэрыканскага ФБР


ВАШЫНГТОН Міністар юстыцыі ЗША Джон Эшкрафт заявіў аб істотным пашырэньні паўнамоцтваў амерыканскага Федэральнага бюро расьледваньняў. Гэта тлумачыцца неабходнасьцю больш эфектыўнай барацьбы з тэрарызмам. Агентам бюро будзе дазволена кантраляваць інтэрнэтаўскія сайты і палітычныя арганізацыі, а таксама назіраць за мерапрыемствамі ў публічных месцах такіх як мячэты й храмы - без папярэдняга дазволу. Аналягічныя пастановы прыняў сёньня Эўрапейскі парлямэнт. Гэтыя пастановы яшчэ павінны быць зацьверджаныя 15 краінамі Эўразьвязу. Праваабаронцы ў розных краінах папярэджваюць, што такія крокі прывядуць да істотнага абмежаваньня правоў на прыватнае жыцьцё.
XS
SM
MD
LG