Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:32 ]  Краіны Эўразьвязу ратыфікавалі Кіёцкі пратакол


ААН Усе пятнаццаць краінаў Эўрапейскага зьвязу сёньня ратыфікавалі Кіёцкі пратакол – пагадненьнё, якое вызначае крокі ў барацьбе з глябальным пацяпленьнем. Кіёцкі пратакол прадугледжвае, што індустрыяльныя краіны будуць штогод на 5 адсоткаў з 2008 па 2012 год скарачаць выкіды рэчываў, якія разбураюць азонавы слой. Прадстаўнкі Эўразьвязу выступілі з крытыкай ЗША, якія робяць амаль чвэрць такіх выкідаў, але адмовіліся падпісваць дакумэнт. Адміністрацыя ЗША кажа, што далучэньне да пратаколу зашкодзіла б амэрыканскай эканоміцы. ЗША таксама сьцвярджаюць, што няма дастатковых навуковых дадзеных аб прычынах глябальнага пацяпленьня.
XS
SM
MD
LG