Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:45 ]  Саюз Сэрбіі і Чарнагорыі замяніў Югаслаўскую федэрацыю


Белград.Парлямент Югаславіі пераважнай большасьцю галасоў прыняў рашэньне аб роспуску Югаслаўскай федэрацыі. Заміж яе будзе створаны новы саюз Сэрбіі і Чарнагорыі. Югаславія праіснавала 70 гадоў.У адпаведнасьці з дагаворам, саюзныя рэспублікі Сэрбія і Чарнагорыя будуць самастойна весьці эканамічную палітыку,мець свае грошы і мытныя службы, аднак сумесная будзе зьнешняя палітыка і аб'яднаная сістэма абароны. Пасьля трох гадоў абедзьве рэспублікі могуць правесьці рэфэрэндум у пытаньні незалежнасьці.
XS
SM
MD
LG